Прэзентацыя часопіса Паміж № 10

10.10.2012 18:30 - 20:00 ДК “Ля мора” (вул. Шчорса, 7а) Бясплатнае

Дзясятага кастрычніка ― дзясяты “Паміж”

Выпускнікі літаратурна-філасофскага аддзялення Беларускага калегіюма шчыра запрашаюць усіх, хто мае хаця б адну пару цёплых шкарпэтак, на прэзентацыю часопіса “Паміж” № 10.

У прэзентацыі возьмуць удзел:

Кірыл Стаселька, Марына Весялуха, Цімур Хоміч, Ліна Мядзведзева, Анка Упала, Маргарыта Аляшкевіч, запрошаныя госці, а таксама кіраўнікі калегіюма Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка.

Нумар склалі аўтарскія творы выхаванцаў калегіюма, творы сусветнай літаратуры ў іх перакладах, а таксама гутаркі.

У “Паміжы” № 10 вы знойдзеце адказы на самыя пільныя пытанні:

Што пісаў Эразм Дарвін пра анатомію кракадзілаў;

Як гучыць Платон па-беларуску;

Ёсць у беларускай літаратуры болевыя кропкі ці ўжо ўсё адбалела…

Напрыканцы нумара вас чакае пісьменніцкая апытанка, з якой вы даведаецеся, напрыклад, пра тое, ці дапамагае ў літаратурнай творчасці ўжыванне якіх-небудзь рэчываў. На гэта і іншыя пытанні з усёй магчымай шчырасцю адказалі: Сяргей Балахонаў, Зміцер Вішнёў, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Яраслаў Рудзіш, Ульф Старк, Дзмітры Строцаў, Вольга Такарчук і Хенрык Хоўланд.

Імпрэза пройдзе 10 кастрычніка ў 18.30 ў ДК “Ля мора” па адрасе 2-я вуліца Шчорса, 7а.

У “Ля моры” можна і трэба пачувацца разняволена, бо сядзяць там проста на падлозе і ходзяць у шкарпэтках. Маеце шкарпэткі? Прыходзьце на прэзентацыю! Маеце некалькі пар? Бярыце з сабой сяброў.
ТУТ  можна паглядзець, як даехаць да месца.

Кантактны тэлефон для тых, хто заблукаў: +375 33 3326468.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ