Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Матвейчыка “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў”

07.10.2013 17:00 - 19:00 Абласная навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Замкавая, 20) Бясплатнае

Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Матвейчыка “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў”

7-га кастрычніка ў Гарадзенскай Абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага адбудзецца прэзентацыя чарговай кнігі вайскова-гістарычнай серыі “Беларусь у войнах”. Ёй сталася праца Дзмітрыя Матвейчыка “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў”.У сваёй кнізе аўтар асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект падзеяў. У навукова-папулярнай форме апісваюцца фармаванне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў і мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў. Аўтар,беларускі гісторык –архівіст, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў. Нарыс баявых дзеянняў, пры пэўнай вузкаспецыяльнай скіраванасці, выкліча цікавасць у шырокага кола аматараў гісторыі. Акрамя аўтара ўдзел у прэзентацыі возьме рэдактар серыі, навуковец Мікола Плавінскі. Падчас імпрэзы будзе праведзена віктарына з цікавымі прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Імпрэза адбудзецца ў 17.00 па адрасе вул. Замкавая, 20


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Сямейны фестываль «Беларускае лета ў стылі скансэн» у Азярцы

25.07.2026 (13:00 - 23:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ