Прэзентацыя кнігі-каталога “Радуюс нуля”

10.04.2013 19:00 - 21:00 LOFT (па адрасе: П. Броўкі, 22.) Бясплатнае

Запрашаем вас на прэзентацыю кнігі-каталога

РАДЫУС НУЛЯ. АНТАЛОГІЯ АРТ-НУЛЯВЫХ. МІНСК 2000–2010 Пад. рэд. А. Жгіроўскай, В. Шпарагі, Р. Вашкевіча – Мінск: І.П. Логвінаў, 2013. – 532 с. (Серыя “Новая Еўропа”).

Прэзентацыя стартуе 10 красавіка 2013 г. а 19-й гадзіне

ў LOFT-кафэ па адрасе: П. Броўкі, 22.

У кнізе-каталогу сабраныя рэзультаты калектыўнага, міждысцыплінарнага даследавання сучаснага беларускага мастацтва першага дзесяцігоддзя ХХІ ст. (звязаныя ў першую чаргу з Мінскам). Гэта тэарэтычныя і публіцыстычныя тэксты, прысвечаныя розным аспектам сучаснага мастацтва ў нашай краіне – ад арганізацыі галерэйнай прасторы, афіцыйнага дыскурсу сучаснага мастацтва, паблік-арту, праблемаў “жаночага” ў мастацтве, творчасці беларускіх мастакоў за межамі нашай краіны, генезісу фатаграфічных суполак да аналізу некаторых арт-праектаў. У кнізе вы таксама знойдзеце фота- і тэкстуальныя матэрыялы экспазіцыі “Радыус нуля”, якая праходзіла з 29 лютага да 10 сакавіка 2012 г. у цэху завода “Гарызонт” у Мінску, і кароткую інфармацыю пра ўсіх мастакоў, якія былі адабраныя экспертамі праекту ў якасці рэпрэзентантаў “нулявога” дзесяцігоддзя.

У прэзентацыі возьмуць удзел куратары, аўтары і мастакі – удзельнікі праекта.

 

Уваход вольны.

Чакаем усіх зацікаўленых!


Вам можа быць цікава

Беларускія рок-вячоркі і танцы ў Вільні

15.11.2025 (19:30 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Сустрэча са Святланай Ціханоўскай у Кракаве

17.11.2025 (18:30 - 19:30) Інстытут Гётэ (ul. Podgórska, 34)

Лекцыя “Архітэктура мадэрнізму ў Віцебску: персоны, вытокі і неабходнасць захавання" ў Віцебску

18.11.2025 (17:00 - 18:00) Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ