Прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага “Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў”

15.03.2013 17:00 - 19:00 Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12) Бясплатнае

Прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага “Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў”

У пятніцу, 15 сакавіка, у 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага “Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў”.

Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі, высакаякаснымі прамалёўкамі, каляровымі фотаздымкамі найцікавейшых знаходак з тэрыторыі Беларусі.

У межах вечара будзе прэзентавана новая ўнікальная кніжная серыя па ваеннай гісторыі Беларусі. Першая ў серыі — кніга Зміцера Матвейчыка, прысвечаная паўстанню 1863 года на Беларусі.

Мікалай Плавінскі – беларускі археолаг і гісторык, кандыдат гістарычных навук. Займаецца вывучэннем пытанняў гісторыі старажытнарускай зброі, матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі X –XIII стст., археалогіяй Полацкай зямлі і сумежных рэгіёнаў. Аўтар и сааўтар больш як 90 навуковых артыкулаў і 6 манаграфій.

Пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ