Прэзентацыя кнігі вайскова-гістарычнай серыі “Беларусь у войнах”

25.09.2013 18:30 - 20:00 вул. Пушкіна, 32 Бясплатнае

Прэзентацыя кнігі вайскова-гістарычнай серыі “Беларусь у войнах”

25-га верасня ў Музеі гісторыі Гомеля адбудзецца прэзентацыя чарговай кнігі вайскова-гістарычнай серыі “Беларусь у войнах”. У сваёй працы Дзмітрый Матвейчык асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект падзеяў Паўстання 1863-64 у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца фармаванне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў і мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў. Аўтар,беларускі гісторык –архівіст, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў. Нарыс баявых дзеянняў, пры пэўнай вузкаспецыяльнай скіраванасці, выкліча цікавасць у шырокага кола аматараў гісторыі.

Імпрэза адбудзецца ў 18.30 па адрасе вул. Пушкіна, 32


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Творчая сустрэча з Андрэем Курэйчыкам у Вашынгтоне

13.06.2026 (16:00 - 20:00) (4 Lake Christopher ct. Derwood MD 20855)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ