Прэзентацыя кнігі Віктара Карамазава

25.06.2013 18:00 - 20:00 Сядзіба Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) Бясплатнае

25 чэрвеня на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Мінску (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Карамазава.

У том выбраных твораў “Беларускага Кнігазбору” (67 выпуск выдавецкага праекта) увайшлі раман “Мастак і парабкі”, апавяданні і эсэ розных гадоў, а таксама публіцыстычнае слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялог з паэтам Леанідам Галубовічам.

Прэзентацыя кнігі Віктара Карамазава

Віктар Карамазаў

Анатоль Бараноўскі, народны мастак Беларусі, у грунтоўнай прадмове да кнігі адзначае:

“Пісьменнік будуе словам тое, што я, мастак, будую колерам. Мы спадарожнікі і аднадумцы, сябры па творчым пошуку. <…>

Віктар Карамазаў рэаліст. Бывае рэалістам жорсткім, як у «Аброчным крыжы», а бывае схільным да рамантызму, як у аповесці-эсэ «Глядзіце ў вочы лемуру». Формула рэалізму ў яго свая. Ён піша, як кожны рэаліст, з натуры, але натуру адчувае так, як скульптар адчувае ў руцэ кавалак гліны, аддаючы ёй цяплынь сваёй рукі, сваёй крыві”.

У імпрэзе акрамя самога аўтара возьмуць удзел:

Кастусь Цвірка, Генадзь Вінярскі, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Алесь Жук, Барыс Пятровіч, Галіна Каржанеўская, Леанід Галубовіч, Уладзімір Сіўчыкаў

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

«Relikt» у Варшаве

04.04.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ