Прэзэнтацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» ў Гомелі

06.02.2015 16:00 - 19:00 канферэнц-зала гатэля "Амакс" (вул. Кісялёва, 6, побач з чыгуначным вакзалам) Бясплатнае

6 лютага, у Гомелі адбудзецца першая рэгіянальная прэзентацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».

У вечарыне возьмуць удзел картограф, кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Віцько і выдавец, кандыдат філасофскіх навук, Валер Булгакаў.

Больш інфармацыі пра кнігу Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» можна атрымаць тут. Гэта выданне на 500 старонак у цвёрдай вокладцы, у якой увайшло больш за 30 каляровых ілюстрацый на крэйдаванай паперы.

Гомель у якасці месца прэзентацыі кнігі выбраны не выпадкова. Вялікая частка даследавання прысвечана акурат Гомельскай зямлі ў XIV- XVIст. Пералічым толькі назвы яго раздзелаў «Гомейская зямля як рэгіён даследавання», «Гомейская воласць да канца XV ст.», «Гомейская воласць пад уладай Масквы і фарміраванне ўезду ў 1500—1535 гг.», «Гомейскі ўезд напярэдадні літоўска-маскоўскай вайны 1534—1537 гг.», «Праблема Гомея на літоўска-маскоўскіх перагаворах 1537 г.», «Гомейская зямля ў першыя гады пасля вызвалення (1535—1560 гг.)», «Змены ў складзе Гомейскай воласці пасля 1537 г.» і г.д.

Прэзентацыя пачнецца ў пятніцу а 16-й, у канферэнц-залі гатэля “Амакс” (вул. Кісялёва, 6, побач з чыгуначным вакзалам). Будуць паказаныя дзясяткі слайдаў з адлюстраваннем мяжы паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ.

Даведкі па тэл. (29)5507969 мтс.

 

arche.by

 


Вам можа быць цікава

Музычная вечарына “Каляднае падарожжа” ў Мінску

15.01.2026 (18:30 - 19:30) Лекторый "Фрэскі" (вул. Кісялёва, 38)

Прэзентацыя кнігі Арцёма Шуканава «Пентаквантар» ва Уроцлаве

17.01.2026 (13:00 - 15:00) Ніжнесілезская публічная бібліятэка (зала 35) (Rynek 58)

Саша Філіпенка ў Лондане

17.01.2026 (19:00 - 20:00) Arc Space London (13 Tottenham Mews)

Пукст у Познані

21.01.2026 (20:00 - 21:30) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ