• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Прэзентацыя выстаўкі “Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.”

Пачатак: 28.02 (16:00)
Канец: 28.02 (18:00)
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
(Мінск, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110)
Google

28 лютага 2013 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі  (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі “Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.”.

На ёй прадстаўлена больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX–XXI стст. з фондаў бібліятэкі. Гэта апісанні ваенных дзеянняў, зборнікі справаводчых матэрыялаў і публіцыстыкі, мемуары, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў.

Экспанаты адлюстроўваюць цікавасць да паўстання на працягу 150-гадовай гісторыі  і неадназначнасць ацэнкі яго сэнсу ў розныя часы рознымі асобамі: ад “бунту польскіх паноў і ксяндзоў за аднаўленне Польшчы (Рэчы Паспалітай)” да “беларускага нацыянальна-вызваленчага руху”.

Упершыню ў бібліятэцы выстаўлены арыгінальны дакумент 150-гадовай даўніны – справа “Описание военных действий Каргопольского полка с польскими мятежниками”. У рукапісе змешчаны  звесткі аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Люблінскай губерні падчас паўстання. Храналагічныя рамкі дакументаў 12 снежня 1863 г. – 1 верасня 1864 г.

Вялікую каштоўнасць уяўляюць друкаваныя выданні ХІХ ст., якія змяшчаюць творы сучаснікаў падзей: польскіх грамадска-палітычных дзеячоў і расійскіх дарэвалюцыйных даследчыкаў.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць зазірнуць у творчую лабараторыю беларускіх даследчыкаў, уявіць атмасферу працы над тэмай паўстання 1863–1864 гг. На паліцах – рукапісныя і машынапісныя матэрыялы 1933–1979 гг. (канспекты, вытрымкі, копіі архіўных матэрыялаў) з асабістых архіваў гісторыкаў Адама Станкевіча, Мікалая Улашчыка, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і іншых.

На імпрэзу, арганізаваную бібліятэкай сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, запрошаны вядомыя айчынныя і замежныя гісторыкі.

Кантактныя асобы:

+ 375 17 284 10 12, + 375 17 284 10 13 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі

+ 375 17 200 63 78 Аляксандр Гарадэцкі, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип