Прэзентацыя альбома-каталога «Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI — пачатку XIX ст.»

05.11.2021 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

5 лістапада 2021 г. а 17-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя альбома-каталога «Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI — пачатку XIX ст.» (аўтары тэкстаў: У. І. Пракапцоў, А. У. Карпенка, Л. Л. Сысоева, Н. Я. Трыфанава, С. Э. Чавус, А. А. Ярашэвіч ).


Дата: 5-га лістапада.

Час: 17.00.

Месца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20, г. Мінск.

Гэтым унікальным выданнем распачынаецца фундаментальны навукова-адукацыйны праект — серыя «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», куды ўвойдуць найлешыя творы мастацтва з музейнага збору.

У альбоме-каталогу прадстаўлены праваслаўныя, каталіцкія абразы, а таксама абразы ўніяцкага перыяду, які доўжыўся на нашых землях больш за два стагоддзі. Гэта частка нашай адзінай старажытнай гісторыі і нацыянальнай культуры. Творы дадзенага выдання даюць магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі мастацкімі каштоўнасцямі Беларусі XVI — пачатку XIX ст., атрымаць уяўленне аб своеасаблівасці мясцовай іканапіснай школы і арыентаванага на еўрапейскае мастацтва алтарнага жывапісу. Яны дэманструюць важкі ўклад беларусаў у сусветную скарбніцу культуры. 

Кніга «Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI — пачатку XIX ст.» з’яўляецца вынікам плённага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і выдавецтва «Беларусь», а таксама шматгадовай працы не аднаго пакалення рэстаўратараў, навуковых супрацоўнікаў па вывучэнні, атрыбуцыі і папаўненні музейных збораў. 

Запрашаем усіх жадаючых!

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Купалле ў Белавежскай пушчы

06.07.2025 (18:00 - 22:00) Нацпарк «Белавежская пушча»

Купалле ў Свяцку

12.07.2025 (18:00 - 21:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ