• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Варшава

Прэзентацыя новай кнігі Уладзімера Арлова ў Варшаве

Пачатак: 14.04 (18:00)
Канец: 14.04 (19:00)
Беларускі Дом
(Варшава, ul. Kryniczna, 6)
Google

14 красавіка ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».



Дата: 14 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» была выдадзена ў дзвюхмоўным варыянце ў 2021 г.

Чытаючы «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», мы здзяйсняем фантастычнае і займальнае падарожжа па гісторыі і сучаснасці.

Дзеянне балад адбываецца на працягу стагоддзяў, праз якія праходзіць цэлая пляяда гістарычных і сучасных асобаў — ад ката ў родным для аўтара Полацку, праз мастакоў Адраджэння з Падуі да сучасных украінскіх паэтаў.

Уладзімер Аляксеевіч Арлоў — беларускі гісторык і паэт, аўтар бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую празаічную кнігу года «Танцы над горадам» (2017).

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы. 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • Ганна Севярынец: «Забараніць «1984» Оруэла — гэта ж кропля ў моры!»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM