Прэзентацыя даследавання «Пераарыентацыя падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі» ў Вільні

31.07.2025 18:30 - 20:00 Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d) Бясплатнае


У чацвер, 31 ліпеня, у Вільні адбудзецца прэзентацыя даследавання «Пераарыентацыя падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі»





Спікер — Пётр Маркелаў, магістрант Універсітэта ISM. 

Ён прэзентуе комплекснае даследаванне, у якім былі апытаныя 800 беларусаў і прааналізаваны 25 сектараў міжнароднай дапамогі. 

Пасля 30 гадоў і соцень мільёнаў даляраў — чаму заходняя падтрымка грамадзянскай супольнасці ў Беларусі прывяла да такога малага дэмакратычнага прагрэсу? 

Даследаванне спадара Пятра раскрывае непрыемную праўду: міжнароднае фінансаванне стварыла сістэму залежнасці, якая фактычна ўмацоўвае аўтарытарныя наратывы, падтрымліваючы праграмы, якія большасць беларусаў адхіляе. 

Абмяркуюць:
 

 Як замежнае фінансаванне стварае «псеўдапалітыкаў», якія падсправаздачныя донарам, а не грамадзянам; 

 Чаму прымяненне шаблонаў глабальнага Поўдня да Беларусі мае непрыемныя наступствы; 

 Дадзеныя паказваюць, што нават ліберальныя беларусы адхіляюць гендарныя праграмы (-11% падтрымкі); 

 Рэвалюцыйныя альтэрнатывы: мікрагранты ў біткойнах і фінансаванне, якое кантралюецца супольнасцю. 


Будзьце гатовыя да нязручных ісцін, гарачых дыскусій і патэнцыйна рэвалюцыйных ідэй. 


Уваход, выглядае, вольны альбо данэйшн. 




Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Tochka K у Варшаве

21.05.2026 (20:00 - 22:00) mastak records (Solec 81B/Wieżyca)

Аляксандр Баль у Дортмундзе

24.05.2026 (17:30 - 19:30) (Clarenberg, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ