Прэзентацыя дзвюх першых частак фільма «Споведзь» у Варшаве

15.12.2023 20:00 - 22:00 BAZA by Inclusive.Buzz (Marszalkowska 28/U1A) Бясплатнае

У пятніцу, 15 снежня, беларускі арт-гурт Heartbreaking Performance прэзентуе ў Варшаве дзве часткі фільма «Споведзь».




 Дата: 15 снежня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: BAZA by Inclusive.Buzz, Marszalkowska 28/U1A, Варшава



«Споведзь» — гэта сола-мюзікал аб пошуках ідэнтычнасці ва ўмовах спачатку ўнутранай, а пасля фізічнай эміграцыі; пра адчуванне віны і здабыцці сэнсу пасля гэтага; пра тое, як жыць далей; пра адказ на пытанне «Хто я» і надзеі застацца цвярозым да канца. 

Фільм здымаюць часткамі — па адной песні, па адным музычным відэа за раз. 

То запрашаюць сустрэцца, паглядзець першыя дзве часткі, абмеркаваць, пазнаёміцца.


Вас чакае: 

прэзентацыя кліпаў «Ай мама, мама» і «Купалінка» 

абмеркаванне са стваральнікамі і ўдзельнікамі 

утульны нэтворкінг за кубачкам гарбаты ці кавы і цёплыя ўтульныя абдымкі для тых, хто захоча 

сюрпрыз 


Уваход вольны і, здаецца, без рэгістрацыі.




Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ