Прэзентацыя новага фільма ад праекта «Revolution» у Варшаве

27.02.2022 20:00 - 22:00 HOS GALLERY (ul. Dzielna 5) Бясплатнае

27 лютага ў Варшаве арт-праект «Revolution», прысвечаны беларускім пратэстам, прадставіць новы кароткаметражны фільм пра забастоўку беларускіх працоўных.



Дата: 27 лютага

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: HOS GALLERY, ul. Dzielna 5, Варшава

Перамога рабочага руху ў Беларусі — гэта самападман ці яшчэ ёсць шанец на гэта?

У жніўні 2020 года мы былі рады бачыць маршыруючых рабочых, захапляючыся іх мужнасцю і салідарнасцю. Праз паўтара года ўжо цяжка ўявіць падобныя падзеі на вуліцах беларускіх гарадоў, і рабочыя зноў сталі разглядацца як сацыяльная група, якой можна было лёгка маніпуляваць.

Гледачы пагрузяцца ў свядомасць рабочага і адкажуць на галоўнае пытанне — чаму страйк праваліўся?

Аўтаркі праекта выступаюць за глядацкую свабоду і нагадваюць, што прыходзіць можна ў любы час з 20.00 да 22.00.

Арганізатары просяць паказваць covid-пашпарты і насіць маскі ў прасторы галерэі.


Вам можа быць цікава

Трэнінг першай дапамогі ў Познані

27.03.2026 (18:30 - 21:30) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Дзень Волі ў Н’ю-Ёрку

29.03.2026 (10:00 - 17:00) грамадская зала сабора св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ