Прэзентацыя фотакнігі «Мастацтва (не) памятаць» у Варшаве

26.05.2022 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6) Бясплатнае


26 траўня ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве прэзентуюць фотакнігу Вольгі Бубіч «Мастацтва (не) памятаць».



Дата: 26 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава

«Мастацтва (не) памятаць» — гэта фотапраект і фотакніга беларускай журналісткі, фатографа і лектара Вольгі Бубіч. У ёй Вольга даследуе феномен памяці, разглядаючы яе як прастору для супраціву ідэалагічнай цэнзуры ўспамінаў.

Сабраная з двух тыпаў успамінаў (тое, што больш за ўсе хочацца памятаць, і тое, што хочацца забыць), кніга Вольгі — своеасаблівая калекцыя прыватных гісторый, архіў партрэтаў беларускіх жанчын і ЛГБТ+ людзей, сабраны як спроба дакументацыі працэсаў забыцця і запамінання.

На прэзентацыі Вольга раскажа аб ідэі праекту і яго візуальнай мове, механіцы працы над ім і выніках аналізу больш за 60 успамінаў, зафіксаваных у тэксах і выявах. Што на пачатку 2021 года больш за ўсе імкнуліся памятаць у Беларусі, што і чаму жадалі выкрасліць з памяці? Якія эмоцыі суправаджаюць гэтыя працэсы? Як пра памяць можа расказваць фатаграфія?

Прыходзьце і даведайцеся!




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ