Прэзентацыя новых кніг Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча ў Празе

12.05.2022 19:00 - 21:00 Božská Lahvice (Bílkova 122/6) Бясплатнае

12 траўня ў Празе прэзентуюць новыя кнігі «Воўчыя ягады» паэткі Юлі Цімафеевай і «Вершы» пісьменніка Альгерда Бахарэвіча. Аўтары возьмуць удзел у імпрэзе.



Дата: 12 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Božská Lahvice, Bílkova 122/6, Прага

«Воўчыя ягады» — чацвёрты паэтычны зборнік Юлі Цімафеевай, куды ўвайшлі вершы, напісаныя за апошні год, а таксама некаторыя творы з ранейшых кніг.

«Вершы» — першая паэтычная кніга Альгерда Бахарэвіча, творы якога раней з’яўляліся ў яго празаічных кнігах, а таксама ў сацыяльных сетках.

Абедзве кнігі выдала праскае выдавецтва «Вясна». Раней у гэтым выдавецтве, у супрацы з выдавецтвам Андрэя Янушкевіча, выйшла кніга паэзіі Юлі Цімафеевай «ROT» і раман Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.».

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Акторскі стэндап «Зона Камфорту» ў Варшаве

27.03.2026 (18:30 - 20:30) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Гуканне вясны пад Беластокам

28.03.2026 (11:00 - 13:00) Падляшскі музей народнай культуры (ul. Leśna 7)

Дзень Волі ў Лондане

28.03.2026 (14:00 - 16:00) Беларускі Рэлігійна-Культурны Цэнтр пры Беларускай царкве, Marian House (Holden Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ