Прэзентацыя кнігі Алены Вешторт «Жамяра» ў Мінску

04.02.2023 16:00 - 17:00 крама «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72) Бясплатнае

У суботу, 4 лютага, літаратарка Алена Вешторт прэзентуе ў «Акадэмкнізе» сваю першую празаічную кнігу «Жамяра».



Дата: 4 лютага

Час: 16.00

Месца: крама «Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72, Мінск 


Кніга складаецца з жыццёвых жаночых гісторый, пры гэтым кожная навэла пазначаная пэўнай жамярынай: у ёй маюцца навэлы «Аса» і «Труцень», «Муха» і «Цвыркун».

«Жаночая энергія самая нявызнаная і невытлумачальная. Нездарма ў назвах антычных драм спрэс жаночыя імёны — Антыгона, Электра, Медэя. Не ведаю, якое цяпельца кволіцца ў сэрцы сучаснай жанчыны, адчуваю адно — яно можа разгарэцца ў вялікае вогнішча. Невядома толькі — што гэта будзе: каханне, помста ці прага справядлівасці. У любым выпадку згаданыя пачуцці дазваляюць нам пачуваць сябе жывымі. Асабліва ў гэты золкі і няўтульны час», — кажа спадарыня Алена.

Будзе таксама караценькая аўтограф-сесія.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Купалле ў Азярцы

04.07.2026 17:00 - 05.07.2026 01:00 музей народнай архітэктуры і побыту

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 17:00 - 05.07.2026 01:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ