Прэзентацыя кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» ў Вільні

18.08.2023 18:00 - 19:30 Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5) Бясплатнае

У пятніцу, 18 жніўня, Беларуская Рада культуры ладзіць прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода».



 Дата: 18 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5, Вільня 


Сабраныя пад адной вокладкай, два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба» ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. 

Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі. 

Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара; ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага; ад княза Рагвалода да Торвальда.

 То прыходзьце ў самым сэрцы Вільні слухаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк, разгадваць загадкі беларускай гісторыі. 


Можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт Дашы Мароз-Хідашэлі ў Тбілісі

19.06.2026 (20:00 - 22:00) лютэранская кірха (15 Terenti Graneli Street)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

19.06.2026 (20:00 - 22:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ