Прэзентацыя кнігі «Беларускія галасы з Познані» ў Познані

22.05.2026 18:00 - 20:00 MIP (Aleje Marcinkowskiego 11) Бясплатнае
У пятніцу, 22 траўня, у Познані адбудзецца прэзентацыя кніг «Беларускія галасы з Познані» і «Успаміны Францішка Міцкевіча».

У гэты вечар будуць гучаць беларускія галасы — сучасныя і тыя, што дайшлі да нас праз стагоддзі.

«Успаміны Францішка Міцкевіча» — вельмі асабісты і нечакана сучасны тэкст пра Наваградак, сям’ю Міцкевічаў, памяць, дарогу і жыцьцё ў эміграцыі. Кніга, якая ўпершыню загучала па-беларуску.

«Беларускія галасы з Познані» — шчырыя гісторыі беларусаў, для якіх Познань стала новым домам пасьля 2020 года.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Шпацыр «Іване, ты жывеш!» ў Вільні

14.06.2026 (13:30 - 15:30) (паведамяць па рэгістрацыі)

Вальжына Морт у Берліне

14.06.2026 (19:00 - 21:00) Haus für Poesie (Knaackstraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ