Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова ў Вільні ⠀

22.05.2026 18:30 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае

 

У пятніцу, 22 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Ігара Кулікова «Горад N.» 




Слова аўтару: 

«Гэтая кніга пра Менск, Вільню, Варшаву ды іншыя гарады й мястэчкі, якія патрапіліся аўтару на дарозе ў нетутэйшую далечыню. 

Гэта зборнік не столькі вершаў, колькі моўных здымкаў, спроба зафіксаваць прастору і час: свае — каб запабегчы немінучаму адчужэнню ва ўмовах нерадзімы, чужыя — каб абжыць і прыпадобніць новыя месцы да сваіх, не прысвоіць іх, але хаця б зрабіць утульнейшымі. 

Моўныя фота дапаўняюцца фота звычайнымі (больш — на прэзентацыі), якія ня толькі размаўляюць з суседнімі тэкстамі, але самі па сабе складаюцца ў невялікую кнігу ў кнізе. 

Бальшыня матэрыялу была створана ўжо не ў Беларусі, і толькі некаторыя вершы й здымкі паходзяць яшчэ з даэміграцыі — у пэўным сэнсе гэта кніга выдадзена навыперадкі з забыццём як вонкавы носьбіт памяці пра тое важнае, што дазваляе заставацца на плаву быцця. 

Толькі важнасць гэтая, няхай і часта тужлівая і балючая, насамрэч бязважкая, як сонечнае святло, бо асвятляе будучы дзень». 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Канцэрт гурта «Стажары» ў Мінску

17.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе Горвата анлайн

17.06.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ