Прэзентацыя кнігі «Казімір Лышчынскі» ў Мінску

25.07.2024 19:00 - 20:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 3 рублі
 

У чацвер, 25 ліпеня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча з гісторыкам Данілам Жукоўскім і прэзентацыя ягонай кнігі «Казімір Лышчынскі».







Дата: 25 ліпеня

Час: 19.00

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск




 DE NON EXISTENTIA DEI. 

«Не Бог стварыў чалавека, а чалавек — Бога». 

Гэтую думку звычайна прыпісваюць нямецкаму філосафу Людвігу Феербаху. 

Нашмат раней яе выказаў берасцейскі падсудак Казімір Лышчынскі (1634-1689), калі Людвіг Феербах яшчэ не нарадзіўся. Рэпліка дорага каштавала аўтару... 



Сёлета спаўняецца 390 год з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага. 

Кім на самай справе быў гэты чалавек? Манах, палітык, суддзя, філосаф? 

Беларус, які «забіў» Бога або прастадушная ахвяра сквапнага даносчыка? 

Праніклівы мысляр, які апярэдзіў свой час, або правінцыйны дзівак, які неасцярожна пазычыў грошы нягодніку?

 У трагічным жыццяпісе Казіміра Лышчынскага адлюстраваліся асаблівасці дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай і яе грамадства ў эпоху Контррэфармацыі. 

Кніга не прапануе канчатковыя адказы на ўсе пытанні, яе задача — сабраць і выкласці перад чытачом як мага болей пра лёс чалавека з роду Лышчынскіх, ягоную асобу і атачэнне, у якім ён жыў, працаваў і загінуў, ды пра памяць, якую аб сабе пакінуў. 

На першым плане не філасофія, а факты біяграфіі, гістарычны кантэкст і крытычны аналіз крыніц. 



Уваход — 3 рублі.






Вам можа быць цікава

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Майстар-клас па вырабе кубышкі-траўніцы ў Гомелі

20.09.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Гурт «Няміга» ў Любліне

21.09.2025 (18:00 - 20:00) Just Crafted (ul. Cicha 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ