Прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай «Ляцела белая птушка» ў Кракаве

21.07.2024 17:00 - 19:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае


У нядзелю, 21 ліпеня, у Кракаве прэзентуюць кнігу Марыі Гулінай «Ляцела белая птушка».






Дата: 21 ліпеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў



«Я пішу нататкі пра падарожжы, пачынаючы з першай дзіцячай вандроўкі да мора. Чым далей, тым больш важнымі рабіліся не самі вандроўкі, не змена малюнка за вакном, а нябачная, але глыбокая сувязь, якую атрымліваецца ўсталяваць з горадам, месцам, чалавекам — і няважна, на год ці на дзень», — кажа спадарыня Марыя.


Марыя Гуліна — журналістка і пісьменніца, працавала рэдактаркай анлайн-часопіса 34travel, валанцёрыла ў экалагічнай арганізацыі ў Чэхіі, будавала экасцежкі на Байкале, спрабавала сябе ў якасці матроса паруснага карабля каля ўзбярэжжа Партугаліі і шукала сляды сямейнай гісторыі на Камчатцы. Успаміны гэтых ды іншых вандровак у новай кнізе. 




Уваход вольны, а па спасылцы вы можаце запоўніць форму, каб набыць кнігу.






Вам можа быць цікава

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Спектакль «Po co babie sztuka?» у Варшаве

19.04.2026 (19:00 - 21:00) Scena Metro (Metro Bródno 11)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ