Прэзентацыя кнігі Міхала Андрасюка «Żubr i inne opowiadania» ў Беластоку

22.10.2024 18:30 - 20:00 Zmiana Klimatu (ulica Warszawska 6) Бясплатнае
 



У аўторак, 22 кастрычніка, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхала Андрасюка «Żubr i inne opowiadania».






Дата: 22 кастрычніка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Zmiana Klimatu, ulica Warszawska 6, Беласток



 Міхал Андрасюк — аўтар апавяданняў і раманаў, якія цэняцца чытачамі за праніклівасць назіранняў. 

Аўтар жыве ў Гайнаўцы і вёсцы Вoйнаўка на польска-беларускім памежжы, піша па-беларуску і па-польску. 

У 2019 годзе стаў шорт-лістарам прэміі Гедройця (з кнігай «Поўня).



 «Żubr i inne opowiadania» — зборнік апавяданняў, упершыню выдадзены на польскай мове з беларускамоўных кніг «Мясцовая гравітацыя» і «Фірма». Пераклад на польскую мову зрабіў Марцін Рэмбач. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ