Прэзентацыя кнігі «Падняцце заслоны: оперны мадэрнізм у савецкіх краінах» у Коўне

08.10.2025 17:00 - 19:00 (Kęstučio g. 19-3) Бясплатнае



У сераду, 8 кастрычніка, у Коўне адбудзецца прэзентацыя кнігі Аксаны Гурыновіч «Падняцце заслоны: оперны мадэрнізм у савецкіх краінах».

 




Выданне прысвечана двум мадэрнісцкім оперным тэатрам, спраектаваным вядомымі жанчынамі-архітэктаркамі ў савецкай Літве і Беларусі: гэта віленскі тэатр оперы і балета (1962–1974), спраектаваны Аленай Ніёле Бучуце, і мінскі тэатр музычнай камедыі (1973–1981), спраектаваны Аксанай Ткачук. 

Спадарыня Аксана, гісторык архітэктуры, архітэктарка, куратарка і старшая навуковая супрацоўніца Рэйна-Вест-Хагенскага ўніверсітэта Ахена, разглядае, як мадэрнісцкая архітэктура сфармавала ўяўленне «новых нацый» Беларусі і Літвы пра сябе, паказваючы, як занядбаныя працэсы нацыябудаўніцтва ў Савецкім Саюзе — і роля ў іх штучнага асяроддзя — дапамагаюць растлумачыць сілы, якія рухаюць яго распадам, прычым архітэктура знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. 

Мадэратар — архітэктар Матас Шюпшынскас. 

Прэзентацыя будзе праходзіць на англійскай мове. 

Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Віталь Рыжкоў у Брне

09.12.2025 (19:00 - 20:30) La Casa Verde (Táborská 256/232)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

10.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

NAVIBAND у Торуні

12.12.2025 (20:00 - 23:00) Kombinat Kultury (Podmurna 1/3)

Калядныя спеўкі ў Вільні

16.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ