Этнавечарына «Жаніцьба коміна» ў Гомелі

04.10.2025 16:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў

У суботу, 4 кастрычніка, Гомелі ладзяць этнавечарыну «Жаніцьба коміна»!




«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад, звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць!

 З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. 

Рэканструкцыю абраду ладзяць па прыкладзе, як гэта рабілі ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. А частку песень для абраду запісалі ад знакамітай бабы Каці з Пагосту — Кацярыны Аляксееўны Панчэні. 

На вечарыне кожны ўдзельнік зможа дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый! 

Акрамя рэканструкцыі абраду, будуць песні, танцы і агульны стол з пачастункамі! 

Па традыцыі стол збіраюць у складчыну! 

Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: любыя смаколікі (і не толькі салодкія) — яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.


 Кошт удзелу — 10 рублёў, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны. 


Абавязкова трэба запісацца — просяць толькі праз сацсеткі, напрыклад, праз інстаграм музея.






Вам можа быць цікава

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Вандроўны кінабалаган у Вільні

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ