Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам» у Вільні

11.12.2021 18:00 - 18:00 Беларускі дом (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

«Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам» — гэта жывая, прамая размова філосафа з самім сабой, з палітыкамі, грамадзянскімі актывістамі і ўсімі, хто гатовы яго пачуць і зразумець.

Дата: 11-га снежня.

Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: Беларускі дом, вул. Вільняус, 20, Вільня.

Кантакты для сувязі: 

Аксана (адміністратар у Вільні) @Ax_Elef.

Таццяна (каардынатар) @knehT.

Кніга складаецца з трох частак. Першая частка «Маё месца сілы» прысвечана самавызначэнню філосафа і інтэлектуала ў палітычнай і грамадскай практыцы, яго месцы і працы.

Другая частка «Нам не хапае сэнсу» — гэта аналіз сітуацыі ў краіне напярэдадні пераўтварэнняў і ўзрушэнняў.

Трэцяя частка «Іду на вы» — гэта перфарматыўнае выказванне. Тут ёсць і адкрыты ліст прэзідэнту, і прапановы па парадку дзеянняў для палітычных лідараў.

На прэзентацыях плануецца чытанне фрагментаў кнігі і выступленні беларускіх, літоўскіх і польскіх інтэлектуалаў, актывістаў, дзеячаў культуры.

Чытаць па тэме: Кампанія «Філосаф_у_турме» выдала электронную кнігу Уладзіміра Мацкевіча


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Ігар Кулікоў у Лондане

11.04.2026 (14:00 - 16:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ