• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Прэзентацыя кнігі выбраных твораў Язэпа Лёсіка “Змагар за вольную Беларусь”

Пачатак: 07.02 (17:00)
Канец: 07.02 (18:00)
Музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Google

7 лютага а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю кнігі выбраных твораў Язэпа Лёсіка пад назвай “Змагар за вольную Беларусь”, якая праводзіцца ў межах XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Язэп Лёсік (1883–1940) – адзін з самых актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння першай чвэрці мінулага стагоддзя. Яго літаратурная творчасць (вершы, апавяданні) была высока ацэнена крытыкай. Але найбольшы розгалас атрымала яго баявая публіцыстыка, скіраваная на барацьбу за палітычную незалежнасць Беларусі як ад заходніх, так і ад усходніх суседзяў. Дзевяноста дзявяты том кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор” прысвечаны самаму значнаму з творчага набытку нашага таленавітага творцы і змагара за Беларусь. 

Наведвальнікі падрабязна пазнаёмяцца з удзелам Язэпа Лёсіка ў беларускім нацыянальным руху і палітычнай дзейнасцю ў складзе Рады БНР, навуковай, культурна-асветнай працай у часы Савецкай Беларусі і трагічным лёсам у часы сталінскіх рэпрэсій. Падчас імпрэзы можна будзе даведацца пра сваяцкія сувязі Язэпа Лёсіка і Якуба Коласа, а таксама набыць кнігу выбраных твораў беларускага нацыянальнага і палітычнага дзеяча.

У імпрэзе прымуць удзел кіраўнік і галоўны рэдактар праекта “Беларускі кнігазбор” Кастусь Цвірка, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Валянцін Мазец, галоўны рэдактар Рэспубліканскага выдавецкага дома “Беларуская навука” Георгій Кісялёў, дырэктар Iнстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец, кандыдат філалагічных навук, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Вераніка Курцова, беларускі вучоны-геолаг і грамадскі дзеяч Радзім Гарэцкі, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран, пісьменнік Генрых Далідовіч.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэлефон для даведак: 8 017 284 17 02

Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип