Прэзентацыя фотакнігі Вольгі Бубіч «Мастацтва (не) памятаць» у Вільні

23.05.2022 19:00 - 20:00 Беларускі Дом (Vilniaus 20) Бясплатнае


23 траўня фотамастачка Вольга Бубіч прэзентуе ў Вільні сваю фотакнігу «Мастацтва (не)памятаць».



Дата: 23 траўня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, Vilniaus 20, Вільня

«Мастацтва (не)памятаць» — гэта назва новага фотапректа і фотакнігі, у якой спадарыня Вольга даследуе фенамен чалавечай памяці.

На прыкладзе беларускіх жанчын і ЛГБТК+ можна паглядзець на 2 тыпу успамінаў: тое, пра што хочацца памятаць VS тое, што хочацца забыць.

На сустрэчы з беларусамі і беларускамі Вільні Вольга раскажа аб ідэі праекта, яго візуальнай мове, механіцы працы над ім, выніках аналізу больш за 60 успамінаў, зафікасаваных у тэкстах і выявах.

Што на пачатку 2021 года больш за ўсе імкнуліся памятаць у Беларусі, а што жадалі выкрэсліць з памяці? Якія эмоцыі суправаджаюць гэтыя працэсы? Як пра памяць можа расказваць фатаграфія? На гэтыя пытаннечкі адкажа асабіста аўтарка.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ