Прэзентацыя настольнай (не)гульні ў Тбілісі

13.05.2024 18:00 - 20:00 прастора «Кропка» Бясплатнае
 

 У панядзелак, 13 траўня, у прасторы «Кропка» прэзентуюць настолку для ўмацавання каманды.






Дата: 13 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі




Чаму (не)гульня?

Падчас сустрэчы ўдзельнікі каманды пражываюць мініжыццё. Яны адказваюць на важныя пытанні, сумесна шукаюць рашэнні складаных сітуацый у камандзе, думаюць шырока і нестандартна, расказваюць пра асабістае і смяюцца. 

Вас чакае важная камандная сустрэча, якая дазваляе ўбачыць у кожным ўдзельніку каманды больш, чым проста калегу, а каманду — больш, чым сукупнасць усіх чальцоў, занятых праектнай дзейнасцю.

 Сустрэча падыдзе для каманд беларускіх НКА, ініцыятыў і для ўсіх зацікаўленых.


 Мэты настольнай (не)гульні для каманд: 

зніжэнне эмацыйнай напругі і прадухіленне выгарання, 

выбудоўванне даверных адносін, 

вырашэнне канфліктных сітуацый, 

згуртаванне каманды, 

выяўленне моцных і слабых бакоў каманды (пры ўдзеле фасілітатара), 

павышэнне эфектыўнасці працы каманды. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз тэлеграм @Zina_Ber.






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ