ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя кнігі Сцяпана Стурэйкі «Пасажыры карабля Тэсея» ў Вільні

27.10.2022 18:00 - 19:30 Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

27 кастрычніка, у чацвер, Сцяпан Стурэйка, культурны антраполаг, даследчык культурнай спадчыны, прэзентуе ў Вільні сваю кнігу аповесцей «Пасажыры карабля Тэсея».
 


Дата: 27 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня

Аповесці, што пісаліся ў перыяд 2013-2019 і выйшлі пад адной вокладкай толькі ў сёлетнім траўні ў выдавецтве «Янушкевіч», сёння ізноў набываюць нечаканую актуальнасць.

Іх героі шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сябе, ніколі не апынуўшыся тымі, кім здаваліся на пачатку.

Вядоўца прэзентацыі — мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Падчас прэзентацыі можна будзе і набыць кнігу (але ж колькасць асобнікаў абмежаваная).

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Народзіны суполкі «Dapamoga» ў Вільні

05.09.2026 (14:00 - 23:55) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ