Прэзентацыя праекта «33 кнігі для іншай Беларусі» ў Берліне

21.11.2023 19:00 - 20:30 кавярня Maxim Gorki Theater (Am Festungsgraben 2) Бясплатнае


У аўторак, 21 лістапада, у Берліне адбудзецца імпрэза «33 кнігі для іншай Беларусі».




Дата: 21 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: кавярня Maxim Gorki Theater, Am Festungsgraben 2, Берлін


 Кампанія «33 кнігі для іншай Беларусі» паўстала ў адказ на рэпрэсіі супраць незалежнай беларускай культурнай сцэны, якія пачаліся пасля жорстка падаўленых пратэстаў у 2020 годзе і працягваюцца поўным ходам і сёння. У гэты вечар тэатральная кавярня імя Горкага стане месцам, дзе адбываецца беларуская незалежная культура.

 Ініцыятары «33 кніг для іншай Беларусі» Сільвія Сасэ і Ірына Герасімовіч прэзентуюць кампанію, канцэпцыю, генезіс і далейшыя планы.

 Разам з выдаўцом і паэтам Зміцерам Вішнёвым яны прадставяць першы том, які выйшаў у рамках кампаніі, — анталогію паэзіі, тэатральных тэкстаў і дакументаў аб перформансах дзвюх літаратурных суполак, якія істотна сфарміравалі вызваленне беларускай літаратуры ад савецкай традыцыі: руху «Бум Бам Літ» і Таварыства пазаштатных аўтараў. 

На амаль 600 старонках упершыню сабраны тэксты, якія так і не паспелі ўвайсці ў афіцыйны літаратурны і тэатральны канон Беларусі і заставаліся невядомымі нават беларускаму гледачу. 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Калядная імпрэза «Святы вечар» у Мінску (4+)

04.01.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядны фэст у Мінску

10.01.2026 (16:00 - 19:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

«Hangover in Minsk» у Кракаве

16.01.2026 (19:00 - 22:00) Oliwa Pub (ulica Miodowa 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ