Прэзентацыя рамана Аляксандра Карнаўха «Халодныя землі» ў Познані

21.05.2025 18:30 - 20:00 фундацыя KYT (Kramarska, 32) Бясплатнае

У сераду, 21 траўня, у Познані адбудзецца прэзентацыя рамана Аляксандра Карнаўха «Халодныя землі».





Антось перажывае страту свайго вернага сябра, бігля Аргуса. Да таго ж яго жонка прыходзіць да высновы, што іх шлюб не мае будучыні.

Калі ж знаёмая Антося прапаноўвае яму разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, напісаных зютэрлінам, ён, спрабуючы ўцячы ад рэчаіснасці і справіцца з унутраным болем, адразу згаджаецца.

Шэраг таямніц на шляху нашых герояў змушаюць іх па-новаму паглядзець на сваё мінулае і задацца пытаннем, якія яшчэ сакрэты могуць хавацца ў гэтых сшытках?

І галоўнае — ці паспеюць Антось і яго знаёмая знайсці адказы на ўсе пытанні?

Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.


Уваход вольны. 





Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Спектакль «Un-packing» ва Уроцлаве

14.06.2025 19:15 - 19.06.2025 21:00 Wrocławski Teatr Współczesny (Rzeźnicza 12)

Купалле ў Лос-Анджэлесе

21.06.2025 (12:00 - 21:00) Huntington State Beach (21601 Pacific Coast Hwy)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ