«Будзьма» шчыра дзякуе ўсім за падтрымку і заклікае: «Не спыняйцеся!»

Даражэнькія нашы чытачы і чытачкі, сябры і сяброўкі!

Шчыра дзякуем усім, хто адгукнуўся на нашую просьбу аб дапамозе. Для нас гэта вельмі каштоўна! Мы цэнім кожны ваш ўнёсак.

budzma.jpg
Плакат «Тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!», 2008 год. Аўтар — Міхал Анемпадыстаў

Дзякуючы вашай падтрымцы мы маем магчымасць працягваць працу і ствараць унікальны беларускі кантэнт. У прыватнасці, у красавіку і напачатку траўня дзякуючы вашым ахвяраванням мы змаглі:

  • стварыць 12 аўтарскіх артыкулаў,

  • 5 шортсаў серыі «Такая гісторыя» 

  • 2 апошнія відэа гістарычнага серыялу «Трызуб і Пагоня»

  • кампенсаваць высілкі каманды па стварэнні і прасоўванні матэрыялаў у сацсетках;

  • аплаціць хостынг;

  • працянуць працу бот-афішы «Будзьма разам», каб вы ведалі, дзе і што адбываецца ў беларускім жыцці і лягчэй знаходзілі сабе аднадумцаў.

Не будзем хаваць, сітуацыя па-ранейшаму застаецца вельмі складанай. Пакуль нам не ўдалося знайсці стабільную крыніцу фінансавання. І мы па-ранейшаму разлічваем на вашую дапамогу. Без яе нашая праца будзе немагчымай.

У нас за плячыма 17 гадоў плённай працы па пашырэнні беларушчыны, папулярызацыі нашай гісторыі, мовы і культуры. Дзякуючы вашай падтрымцы мы бачым, што гэтая праца была не дарэмнай.

Калі вы, гэтаксама як і мы, лічыце, што беларуская культура — гэта той падмурак, без якога немагчыма захаваць незалежнасць краіны, працягвайце падтрымліваць нас. Разам мы зможам болей!

Як  нас падтрымаць

Вось некалькі спосабаў, як можна нас падтрымаць, калі вы НЕ ў Беларусі:

1. Набыць кубачак кавы на платформе ko-fi.com. Вы можаце набыць адзін кубачак альбо аформіць падпіску на штомесячную падтрымку.

2. Пералічыць ахвяраванне наўпрост на банкаўскі рахунак у Літве:

Нумар рахунка: LT874010051003596075
Банк: Luminor Bank AS Lithuanian branch, SWIFT AGBLLT2X
Адрас банка: Konstitucijos pr. 21A, 03601 Vilnius, Lietuva

Атрымальнік плацяжа: VSJ Bukim kartu («Будзьма разам»)
Код арганізацыі: 304102906 (аналаг нашага УНП)

Прызначэнне плацяжу: Donation

3. Пералічыць ахвяраванне на банкаўскую картку:

4220 7301 7151 8283
дзейсная да 11/28
VSJ Bukim kartu

Прызначэнне плацяжа: Donation

4. Зрабіць данат праз PayPal:  https://www.paypal.com/paypalme/budzma