Прэзентацыя рамана Аляксандра Чарнухі «Свінні» ў Вільні

15.06.2022 19:00 - 20:00 бар «Pahonia» (Gedimino pr. 27) Бясплатнае


15 чэрвеня ў бары «Pahonia» беларускі журналіст Аляксандр Чарнуха прэзентуе сваю кнігу «Свінні».


Дата: 15 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Pahonia», Gedimino pr. 27, Вільня

«Свінні» — дэбютны раман аўтара, які ён пачаў пісаць у кастрычніку 2020 года, калі здавалася, быццам вось-вось з’явіцца вольнае паветра, а скончыў у красавіку 2021 года, калі паветра ў Беларусі не засталося зусім.

Гэты раман — несусветная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны.

Усе гэтыя выявы даведзены да абсурду, але пры гэтым захоўваюць сувязь з рэальнасцю: апісаныя ў кнізе падзеі, дыялогі і ўчынкі маглі б адбыцца насамрэч. І, магчыма, сапраўды адбываліся.

На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу. Кошт кнігі 10 еўра.

Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ