Прэзентацыя «Беларускага Дзіцячага Сьпеўніка» у Познані

07.04.2024 12:00 - 14:00 кавярня «Pan Gar» у ДК «Tramwajarza» (Słowackiego, 19/21) Бясплатнае

7 красавіка ў Познані пройдзе прэзентацыя «Беларускага Дзіцячага Сьпеўніка».


Дата: 7 красавіка

Час: 12:00 (час мясцовы)

Месца: кавярня «Pan Gar» у ДК «Tramwajarza», Słowackiego, 19/21, Познань.

Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабрынах вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг. у розных кутках Беларусі.

У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.

Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па беларуску, лацінкай і па ангельску.

Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

Таксама вас чакае інтэрактыўная праграма ад Сержука Доўгушава і Андрэя Еўдакімава (Vuraj, Дыяфільм live) «Дзіцячы Спеўны сход».

Квіткі па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ