Прэзентацыя беларускай настолкі «Веру — НеВеру» ў Кіеве

29.01.2022 13:00 - 15:00 Беларускі хаб (вул. Валодзі Дубініна, 2) Бясплатнае

29 студзеня ў Беларускім хабе ў Кіеве прэзентуюць настольную гульню «Веру — НеВеру», якая дапамагае асэнсаваць дыскрымінацыю ў Беларусі.



Дата: 29 студзеня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі хаб, вул. В. Дубініна, 2, Кіеў

Гульня «Веру — НеВеру» уяўляе сабой набор з 50 картак з рознымі статыстычнымі фактамі пра Беларусь і нашае грамадства; некаторыя з гэтых фактаў з’яўляюцца праўдай, некаторыя — не. Пад час гульні ўдзельнікі абмяркоўваюць, якія з агучаных фактаў праўдзівыя, а тады даюць адказ: «веру» або «не веру». Пасля гэтага агучваюцца сапраўдныя лічбы.

Прыходзьце абмяркоўваць дыскрымінацыю гуляючы.

Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы да канца дня 28 студзеня, каб арганізатары ведалі, колькі гульцоў чакаць і які фармат гульні абіраць.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Творчая сустрэча “Паазер’е і беларускае фэнтэзі” ў Полацку

14.03.2026 (12:00 - 14:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ