Прэзентацыя зборніка «Карані / лісце» ў Беластоку

19.04.2024 18:30 - 20:00 хаб «Новая Зямля» (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае
 

У пятніцу, 19 красавіка, у Беластоку прэзентуюць зборнік «Карані / лісце» — зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі.





Дата: 19 красавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток 



Ён паўстаў у выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратара:к, што цяпер жывуць у розных краінах. 

На сустрэчы пагутараць з аўтар:камі пра пісьмо і дэкаланіяльнасць у ім, падзеляцца досведам працы лабараторыі і паслухаюць чытанне тэкстаў. 

На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік за любую камфортную для вас суму. 


Сабраныя ахвяраванні перададуць на падтрымку псіхалагічнага сэрвіса «Тэндар на гендар» для жанчын, небінарных і транс людзей у крызовых сітуацыях у Беларусі. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ