Прэзентацыя анталогіі беларускай жаночай паэзіі “Бліскавіцы” ў Бараўлянах

25.11.2018 12:00 - 12:00 Цэнтр “ЭкоЖизнь” (в. Бараўляны, вул. 40 год Перамогі, 34) Уваход вольны

25 лістапада ў Бараўлянах адбудзецца прэзентацыя анталогіі беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду “Бліскавіцы”. Пад адной вокладкай гэтага ўнікальнага выдання ўпершыню змешчаны разам творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў “міжваенны” перыяд – з 1918 па 1941 гг., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней.

У імпрэзе возьмуць удзел укладальнікі анталогіі Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль – паэты, літаратуразнаўцы, кандыдаты філалагічных навук. Музычную частку мерапрыемства прадставіць эксперыментальны фолк-блюзавы гурт “Балцкі Субстрат”, які выканае песні на словы паэтаў таго самага міжваеннага перыяду.

25 лістапада  а 12-й

Цэнтр “ЭкоЖизнь” (Бараўляны, вул. 40 год Перамогі, 34). Прыпынак грамадскага транспарту “Бараўляны-6”

Уваход – вольны.

Фота: bookstore.lohvinau.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ