Прэзентацыя «ARCHE» ў Галерэі «Ў»

09.10.2015 18:00 - 21:00 Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

9 кастрычніка ў 18.00у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” у Мінску (пр-т Незалежнасці, д. 37а) адбудзецца прэзентацыя спецыяльнага нумара “ARCHE” пад назвай “Польшча ў Другой сусветнай вайне”. Прэзентацыя арганізуецца па ініцыятыве і пры ўдзеле Пасольства Польшчы ў Беларусі.

Нумар, выдадзены з нагоды 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, утрымлівае артыкулы польскіх і беларускіх гісторыкаў і ахоплівае сваім зместам асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны.

Чытач знойдзе ў ім артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваенна-палітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны. Разгледжана як гісторыя рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і гісторыя незалежніцкага партызанскага руху.

Сярод іншага, у нумары змешчаны тэматычныя карты, шматлікія фотаздымкі і ілюстрацыі.

У рамках прэзентацыі будзе таксама прадстаўлена кніга аднаго з аўтараў спецыяльнага выпуску часопіса „ARCHE”, гісторыка Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”.

Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў прэзентацыі, уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

11.07.2026 12:00 - 12.07.2026 21:30 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Максім Знак у Празе

12.07.2026 (16:00 - 18:00) Kkafe Střelecký ostrov (Střelecký ostrov 336)

Vulitsa Ezha ў Мінску

18.07.2026 12:00 - 19.07.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ