Прэзентацыя “Байцоўскага клубу”

19.04.2018 19:00 - 19:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

Кніжная серыя “Амерыканка” рада прадставіць чытачу сваю другую кнігу – культавы раман Чака Паланюка “Байцоўскі клуб” па-беларуску. 19 красавіка З 19:00 да 21:00 у адным з памяшканняў культурніцкай прасторы ОК16 на Кастрычніцкай перакладчык Сярж Мядзьведзеў падпіша кнігу чытачам у абстаноўцы, набліжанай да атмасферы БК.

У праграме: містычны перфоманс па матывах кнігі ды размовы з перакладчыкам. Першым 10 наведвальнікам дастанецца крафтавае мыла з аўтографам Чака Паланюка ў падарунак.

Кнігу можна набыць на прэзентацыі.

Уваход вольны. І дабравольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ