• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Прэзентацыя кнігі “Алесь Пушкін”

Пачатак: 27.11 (18:00)
Канец: 27.11 (20:00)
Сядзіба ТБМ
(Мінск, вул. Румянцава, 13)
Google

27 лістапада з 16.00  да 18.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі “Алесь Пушкін” на сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе: г. Мінск, вул. Румянцава, 13.

Алесь Пушкін – адзін  з невялікага шэрага сучасных мастакоў нон- канфармістаў, якія паслядоўна і непахістна адстойваюць  у мастацтве ідэі нацыянальна-культурнага адраджэння, верныя ідэям БНР. Ён стварае гістарычныя рэканструкцыі, вяртае да жыцця партрэты выбітных дзеячаў культуры, ваяроў, герояў Полацкага княства, ВКЛ і Рэчы Паспалітай – насельнікаў старажытнай і сучаснай беларускай дзяржавы.

А.Пушкін як сябра Таварыства беларускай мовы актыўна папулярызуе карыстанне беларускай мовай ў паўсядзённым жыцці. З імпэтам і натхненнем ён удзельнічае ў грамадскіх мерапрыемтвах, выставах, вечарынах,дзе гучыць роднае слова.

А. Пушкін – шчодрая  адораная асоба, што жывіцца неўміручым духам нацыянальнай культуры. Ён спалучае ў сваёй творчасці рысы высокага прафесіяналізму, духоўнай шчырасці і няўтольнай прагі наватарства.

Як хрысціянін па перакананню, ён працягвае асноўную творчую лінію па рэканструкцыі і аднаўленню хрысціянскіх цэркваў.

Творы мастака дэманстраваліся ў Літве, Нямеччыне, Чэхіі, Польшчы, Швецыі, Украіне, ЗША,Нарвегіі, знаходзяцца ў музеях, прыватных зборах і калекцыях.

А.М.Пушкін быў узнагароджаны прэміяй “За свабоду думкі” у  2009 годдзе.

У кнізе аб’яднаны артыкулы беларускіх журналістаў, мастацтвазнаўцаў, якія робяць агляд розных накірункаў творчасці мастака: духоўнай, гістарычнай, тэатральнай і іншых.

 Cярод аўтараў кнігі  – Эла Дзвінская, Аляксандр Тамковіч, Аляксей Хадыка, Юры Барысевіч, Яўген Шунейка, Сяргей Хареўскі і іншыя журналісты і мастацкія крытыкі.

Артыкулы пра А.Пушкіна друкаваліся ў газетах “Новы час”, “Народная воля”, “ Свободные новости,” “Наша слова” і сабраны цяпер пад  адной вокладкай.

Зборнік знаёміць чытачоў з біяграфічнымі фактамі з жыцця мастака, з яго сям’ей. Пераносіць у роднае мястэчка Бобр, дзе творца жыве і працуе, ладзіць пленэры, адзначае з сябрамі беларускія святы. Асобныя старонкі прысвечаны гадам вучобы ў Мінску,  Віцебскаму перыяду дзейнасці мастака.

Важная частка аповеду прысвечаецца працы мастака над адрадженнем каталіцкіх і праваслаўных святыняў у Магілёве, Віцебску, Мінску, Вішнёве, працягу мастацкіх традыцый мінулага.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип