Прэзентацыя кнігі «Блінны торт». Новыя прыгоды Пэтсана і Фіндуса!

17.02.2016 18:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны!

17 лютага ў 18:00 запрашаем у Галерэю сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) дзетак і дарослых на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста «Блінны торт» з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык.

Пасля шумнага перадкаляднага дэбюту стары Пэтсан і яго верны сябра, кот Фіндус, зноў завітваюць да беларускіх дзетак.

Новая кніга “Блінны торт” з’яўляецца пачаткам славутай серыі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста.

На беларускай мове яна ўпершыню выдаецца ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч. “Блінны торт” Свэна Нурдквіста стаўся адзінаццатым выпускам серыі “Каляровы ровар”Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка”.

Як і ў мінулы раз, перакананыя вяскоўцы Пэтсан і Фіндус рыхтуюцца да свята. Аднак цяпер гэта ўжо не Каляды, а самы натуральны дзень народзінаў Фіндуса. Што праўда, каток святкуе яго тройчы на год, але гэта ніколі не перашкаджала добраму адзначэнню.

DSC_0019

Пра аўтара:

Свэн Нурдквіст нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу (Швецыя) і на працягу ўсяго жыцця займаўся маляваннем. Працаваў архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам.

У 1983 годзе Свэн Нурдквіст перамог у конкурсе выдавецтва “Opal” на лепшую праілюстраваную кнігу. У кнізе “Блінны торт” чытачы ўпершыню пазнаёміліся са старым, якога завуць Пэтсан і яго коцікам Фіндусам, якія пазней сталі героямі цэлай серыі.

Кнігі Свэна Нурдквіста будуць цікавыя дзецям і дарослым, яны перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету.

Уваход вольны!

Арганізатар  — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, партнёр грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” пры ўдзеле Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Шукайце “Блінны торт” Свэна Нурдквіста ў наступных кніжных крамах: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27).

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!


Вам можа быць цікава

Калядныя спеўкі ў Вільні

09.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

„Калядная казка“ ў Суле

10.12.2025 14:00 - 11.12.2025 17:00 Парк гісторыі Сула

Анастасія Рыдлеўская ў Гданьску

13.12.2025 (19:00 - 20:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ