Прэзентацыя кнігі “Дзіцячы маніфест”

30.12.2015 19:00 - 21:00 кнігарня “Галіяфы” (вул. Старавіленская, 6) Бясплатнае

30 снежня ў 19:00 у кнігарне “Галіяфы” (па адрасе Мінск, Старавіленская 6) адбудзецца прэзентацыя кнігі Кірыла Стаселькі “Дзіцячы маніфест”. “Дзіцячы маніфест” – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды у грамадзтве, зразумець асаблівасці Рубікону, які палягае між нормай і вар’яцтвам.

У кнізе вы сустрэнеце французкага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго “Я”.

У прэзентацыі прымуць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі. Усіх удзельнікаў прэзентацыі чакае жывая музыка, конкурсы і цудоўны настрой.

 

Звесткі пра аўтара:

Стаселька Кірыл нарадзіўся года ў Барысаве. У 2013 скончыў Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці “Сацыялогія”, у 2014 Магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіўма, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка ГА “Саюз беларускiх пiсьменнiкаў і Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).

На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам “Агенцтва інфармацыйных тэхналогій “Буцэфал”, кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта “Народны журналіст”.

Публікаваўся ў такіх часопісах, як “Дзеяслоў”, “Маладосць”, “Паміж”, “pARTtisan”, а таксама ў зборніку “Параходзік сучаснасці”.


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Велікодны майстар-клас па валенні ў Мінску

01.04.2026 (18:30 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ