Прэзентацыя кнігі “Философский вопрос котенка Пушка”

30.04.2017 13:00 - 13:00 кнігарня «Галіяфы» (ГЦ “Няміга 3”, цокальны паверх, 66 пав.) Уваход вольны

30 красавіка а 13:00 адбудзецца чарговая прэзентацыя выдавецтва «Галіяфы». На гэта раз – кнігі Марыі Салодкінай “Философский вопрос котенка Пушка”, якая адбудзецца ў холе каля кнігарні «Галіяфы». (ГЦ “Няміга 3”, цокальны паверх, 66 пав.)

Вучню сярэдняй школы Кацяняці Пушку – аматару разважаць і весяліцца – нечакана трапіла думка: «У чым сэнс жыцця?» У Слаўным Лесе ўвогуле немагчыма стаць сапраўдным войнам-героем, бо злодзеі даўно перавяліся. І як цяпер здзяйсняць подзвігі, каб прынесці ўсім дабро і карысць? Жыццё навокал пачынае падавацца нікчэмным, і кацяня кідаецца ў роспач. Аднак пасля навучанняў мудрага настаўніка герой накіроўваецца на пошукі адказу. Добрыя справы ў рэшце рэшт дапамагаюць Пушку вярнуць радасць, стаць зноў шчаслівым і зразумець сэнс жыцця, і гэтым ён з задавальненнем дзеліцца з сябрамі.

На прэзентацыі з гасцямі падзеляцца гісторыяй стварэння кніжкі, разам з дзецьмі прачытаюць некалькі ўрыўкаў і нават паразважаюць аб сэнсе жыцця.

Усе жадаючыя змогуць напісаць свае пажаданні Пушку і нават нешта намаляваць!

Фатограф Таня Сафонава сфатаграфуе усіх жадаючых з Кацяняцем Пушком на памяць, а ўдзельнікі праэкта нарэшце змогуць забраць свае доўгачаканныя асобнікі!

З кніжкай можна пазнаёміцца прама зараз, дзякуючы ўрыўку ў адкрытым доступе тут.

Мерапрыемтсва ў ФБ.


Вам можа быць цікава

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ