Прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» ў Гародні

02.06.2017 18:30 - 18:30 Прастора Цэнтру гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3) Бясплатнае

2 чэрвеня, у дзень закрыцця выставы “Колер Беларусі” у Гародні, будзе прэзентавана кніга Міхала Анемпадыстава з аднайменнай назвай. Падзея ладзіцца Цэнтрам гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэяй “Крыга” у партнёрстве з Лятучым універсітэтам і грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!»

Дызайнерскі альбом “Колер Беларусі” стаў вынікам шматгадовай даследчыцкай працы Міхала Анемпадыстава. Шыкоўная візуальная частка кнігі суправаджаецца аўтарскімі тэкстамі, якія раскрываюць культуралогію асобных колераў – паходжанне назвы, гісторыю распаўсюджання на асобных тэрыторыях, сімвалічную інфармацыю, тыя чыннікі, што ўплывалі на ўсталяванне пэўных каларыстычных прэферэнцый і стыляў да інш.  Даследуючы колер як феномен культуры, як маркер культурнай традыцыі, аўтар паказвае гісторыю стыляў і задае пэўны ракурс для разумення ўласнай ідэнтычнасці.

“Штодня мы ствараем не толькі нашу сучаснасць і не толькі закладваем аснову таго, якім будзе нашае заўтра, але адначасова ўяўляем (і тым самым ствараем нанова) уласную мінуўшчыну. Часам гэтыя ўяўленні матэрыялізуюцца. Не заўсёды яны адпавядаюць гістарычнай праўдзе, а нават і логіцы нашых гістарычных стыляў. Часцяком нам навязваюць муляжы і міфы чужой мінуўшчыны. У сваю чаргу, каларыстыка – гэта зручная опцыя дзеля вывучэння ўласнай культурнай традыцыі і нацыянальнага стылю”, – кажа аўтар ў пасляслоўі.

Прэзентацыя кнігі “Колер Беларусі” адбудзецца 2 чэрвеня, пятніца, а 18.30 у супольнай выставачнай прасторы Цэнтру гарадскога жыцця і арт-галерэі “Крыга” па адрасе: Гродна, вул. Савецкая, 3. Падчас прэзентацыі паміж удзельнікамі будзе разыграна некалькі асобнікаў!

Уваход вольны!

Кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Глядзіце таксама:

Міхал Анемпадыстаў: Колер як феномен культуры (уступ)

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Белы

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Чорны

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Чырвоны


Вам можа быць цікава

Купалле ў Чарлтане

04.07.2025 (14:00 - 22:00) Prindle Pond

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

05.07.2025 (10:00 - 23:00) МУзей пад адкрытым небам (Гомельская вобл.)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

19.07.2025 (06:00 - 21:00) Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ