Прэзентацыя кнігі Міхася Булавацкага “Беларус у Беларусі”

17.11.2017 17:30 - 17:30 Офіс ТБМ (вул.Румянцава, 13) Уваход вольны

21 лістапада ў офісе ТБМ (вул.Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхась Булавацкі. Беларус у Беларусі. Эпісталярыі пра мову і маральнасць.

Пачатак: 17-30.

Кнігу пісалі больш за сто асобаў, герояў і антыгерояў сённяшняй беларускай гісторыі, не ведаючы, што яны пішуць кнігу, бо гэта зборнік ліставанняў беларуса, які жыве ў Беларусі, з уладнымі структурамі (міністэрствамі, абл-, гар- і райвыканкамамі, банкамі, судамі, пракуратурай ды іншымі інстанцыямі), які выразна раскрывае палітыку сённяшняй улады ў дачыненні да мовы, адукацыі, выбарчай сістэмы краіны. Кніга выдадзена за мяжой, бо беларускія выдавецтвы з перасцярогай паставіліся да яе выдання.

Запрашаем азнаёміцца з кнігай, яе аўтарам-складальнікам, яе героямі і антыгероямі.


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Адамава «hyperMother. Shared Breathing» у Варшаве

18.09.2026 14:00 - 04.10.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ