Прэзентацыя кнігі “Пра паганства і балтаў” у Магілёве

13.12.2018 19:00 - 19:00 Грамадскі цэнтр «Кола» (завулак Чкалава, 16) Уваход вольны

Даражэнькія магілёўцы, запрашаем 13 снежня (чацвер) на прэзэнтацыю кнігі “Пра паганства і балтаў”.
Месца: цэнтр “Кола”, адрас: зав. Чкалава 16, пачатак: у 19:00.

Сустрэчу пачнем гукам дуды, тады пагутарым і пра паганства, і пра балтаў, а таксама пра накірункі актыўнасцяў у супольнасці вакол Svajksta.by.
Падчас прэзэнтацыі кнігу можна будзе набыць па найніжэйшым кошце.

Калі зацікавіліся і каб не забыцца, упішыце гэтую падзею ў каляндар на сваім тэлефоне, так трывалей.

Водгукі на кнігу друкавалі “Наша ніва”, “Новы час”, “Рэгіянальная газета”.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Перфарматыўнае чытанне «Кураж» у Познані

22.07.2026 (19:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ