Перфарматыўнае чытанне «Кураж» у Познані

22.07.2026 19:00 - 21:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае



У сераду, 22 ліпеня, у Бараку Культуры адбудзецца перфарматыўнае чытанне «Кураж», натхнёнае аднайменнай п’есай Бертольта Брэхта, але перанесенае ў сучасную рэальнасць беларускай міграцыі. 



Галоўная гераіня — жанчына, якая любой цаной імкнецца выжыць і зарабіць у свеце закрытых межаў, віз, бюракратыі і бясконцых чэргаў.

 Кантрабанда, візавыя схемы, міграцыйныя цэнтры, сацыяльныя выплаты, страх, надзея і жаданне знайсці лепшую будучыню пераплятаюцца ў гісторыі, дзе камічнае пастаянна суседнічае з трагічным. 

Праз гумар, сатыру і гратэск перфарматыўнае чытанне разважае пра тое, як вайна, дыктатура і вымушаная міграцыя змяняюць чалавека, прымушаючы яго прыстасоўвацца да новай рэальнасці і шукаць спосабы выжывання. 

За іроніяй і смехам хаваюцца пытанні маральнага выбару, чалавечай годнасці і цаны, якую даводзіцца плаціць за бяспеку і свабоду. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ