Віцебск. Прэзентацыя кнігі “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”

29.03.2015 18:00 - 21:00 Арт-сядзіба Vitebsk4me (вул. Кастрычніцкая, 13) Бясплатнае

29 сакавіка ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Мікалая Плавінскага “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”.

Арт-сядзіба Vitebsk4me (г. Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 13)

18.00

Уваход вольны!


Новая кніга археолага і гісторыка, кандыдата гістарычных навук Мікалая Плавінскага складаецца з асобных навукова-папулярных нарысаў, прысвечаных найбольш цікавым знаходкам скарбаў і гісторыі вывучэння археалагічных помнікаў эпохі Сярэднявечча.

Кніга з’яўляецца вынікам даследаванняў аўтара апошніх гадоў, якія выкладзены ў даступнай шырокаму колу чытачоў форме. З яе можна даведацца аб прычынах і абставінах ухавання скарбаў, таямніцах, якія хаваюць у сябе курганы, раскопках замкаў і, галоўнае, пра людзей, якія вывучаюць і аднаўляюць для нас мінуўшчыну – пра археолагаў.

Тэкст суправаджаецца шматлікімі фотаздымкамі, графічнымі і каляровымі ілюстрацыямі і рэканструкцыямі.

Галоўнай мэтай аўтара было ў папулярнай форме данесці да чытачоў вынікі найноўшых даследаванняў сярэднявечных археалагічных помнікаў Беларусі.

 

Пра аўтара:

Мікалай Плавінскі – вядомы беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Займаецца вывучэннем археалагічных помнікаў паўночна-заходняй Беларусі эпохі Сярэднявечча, гісторыяй сярэднявечнай зброі. З 2004 года праводзіць раскопкі археалагічных помнікаў на паўночным захадзе Беларусі. Вынікі раскопак шмат якіх з гэтых помнікаў апісаныя ў новай кнізе аўтара.

Мікалай Плавінскі – з’яўляецца аўтарам і суаўтарам 10 манаграфій і больш як 200 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ