Прэзентацыя кнігі Севярына Квяткоўскага

16.10.2014 19:00 - 21:00 галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае
“Як стаць беларусам. Сто гісторый” — новая кніга Севярына Квяткоўскага.
Прэзентацыя адбудзецца 16 кастрычніка а 19-00 у галерэі “Ў”, Менск, пр-т Незалежнасці, 37/а.
Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by.
“Як стаць беларусам. Сто гісторый” — гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго “я”.
Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку — беларусам.
Кніга аб’ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта.
З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка,  Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча.
Магчыма, героі кнігі праз свае гісторыі дапамогуць камусьці ў размовах з роднымі, сябрамі, а нават незнаёмымі людзмі, якія задаюць пытанне: “Навошта ты гаворыш па-беларуску?”, ці: “А што гэта значыць — быць беларусам?”.
А яшчэ гэта кніга людзей, якіх ад пачатку ХХІ ст. клічуць беларусацэнтрычнымі: яны глядзяць на сябе, сваю краіну і цэлы свет сваімі ўласнымі вачыма.

Вам можа быць цікава

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Варшаве

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Майстар-клас па вырабе кубышкі-траўніцы ў Гомелі

20.09.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Вольскі ў Н’ю-Ёрку

24.10.2025 (19:00 - 21:00) Nublu (151 Loisaida Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ