Прэзентацыя кнігі Тамаша Грыба “Выбранае”

17.08.2017 18:30 - 18:30 Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry (вул. Савецкая, 3) Уваход вольны

17 жніўня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна #uCentry адбудзецца прэзентацыя кнігі Тамаша Грыба «Выбранае».

Тамаш Грыб – вядомы беларускі грамадскі дзеяч ў Празе, дзеяча БНР, публіцыст і філосаф, тэксты якога раней ніколі не выходзілі пад адной вокладкай.

З анатацыі да кнігі: “Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе сабою складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. “Выбранае” Тамаша Грыба шырока і разнастайна прадстаўляе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.”

У прэзентацыі возьме удзел Наталля Гардзіенка, якая разам з Лявонам Юрэвічам займалася падтрыхтоўкай, рэдагаваннем і ўкладаннем тэкстаў для гэтай кнігі.

Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Дата: 17 жніўня.

Пачатак у 18.30.

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Адрас: г. Гродна, вул. Савецкая, 3.

Уваход вольны. Шчыра запрашаем!


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Дзень Волі ў Вене

28.03.2026 (20:00 - 22:00) падпольная лакацыя (уваход за аўтобусным прыпынкам) (Operngasse 18)

Паказ фільма «Куля для нязгодных» у Кракаве

29.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ